жыцця. Чым іх больш, тым вышэй і ярчэй полымя. У Рэгіны Васільеўны Аланцьевай гэты касцёр вялікі і ля яго заўсёды могуць пагрэцца блізкія людзі. Сярод безлічы згадак радасныя і сумныя, светлыя і цяжкія, з навізной сустрэч і горыччу расстанняў, з сяброўскімі ўсмешкамі і болем страт… Якімі б яны ні былі, з іх
складаецца жыццё, што
даецца толькі
аднойчы.
Успаміны параўноўваюць з дрывамі, што падкідваюць у касцёр жыцця. Чым іх больш, тым вышэй і ярчэй полымя. У Рэгіны Васільеўны Аланцьевай гэты касцёр вялікі і ля яго заўсёды могуць пагрэцца блізкія людзі. Сярод безлічы згадак радасныя і сумныя, светлыя і цяжкія, з навізной сустрэч і горыччу расстанняў, з сяброўскімі ўсмешкамі і болем страт… Якімі б яны ні былі, з іх складаецца жыццё, што даецца толькі аднойчы.
З якімі лічбамі выклікае асацыяцыі дзіцячы садок? Упэўнена, большасць
назаве 3, 4 і 5-гадовы ўзрост маленькіх выхаванцаў. Здаецца, што і самому
садку заўсёды столькі ж год, бо тут,
сярод мноства цацак і яркіх кніг,
маленькіх крэсельцаў і рознакаляровых дзверцаў шаф, вясёлых песенек і завучаных чатырохрадкоўяў знайшла пастаянную прапіску самая цудоўная і бесклапотная пара дзяцінства.
І як бы ні спяшаліся наперад стрэлкі гадзіннікаў, дзіцячы садок будзе
верыць у цуды і заставацца
шчырым і непасрэдным, нават калі размяняў трэці дзясятак.
З якімі лічбамі выклікае асацыяцыі дзіцячы садок? Упэўнена, большасць назаве 3, 4 і 5-гадовы ўзрост маленькіх выхаванцаў. Здаецца, што і самому садку заўсёды столькі ж год, бо тут, сярод мноства цацак і яркіх кніг, маленькіх крэсельцаў і рознакаляровых дзверцаў шаф, вясёлых песенек і завучаных чатырохрадкоўяў знайшла пастаянную прапіску самая цудоўная і бесклапотная пара дзяцінства. І як бы ні спяшаліся наперад стрэлкі гадзіннікаў, дзіцячы садок будзе верыць у цуды і заставацца шчырым і непасрэдным, нават калі размяняў трэці дзясятак.
Нашай дарагой матулі-Вользе Фёдараўне Шыманскай-30 кастрычніка спаўняецца 90 год. Нарадзілася на Магілёўшчыне ў шматдзетнай сям'і, дзе выхоўвалася адзінаццаць дзетак (мама другая). Яе тата прайшоў тры вайны, старэйшы брат Віктар ваяваў у Вялікай Айчыннай. Цяжка прайшлі матуліны маладыя гады. Як старэйшая, спазнала жахі і пазбаўленні. Шмат разоў яе заганялі ў Германію, ды збягала, доўга хавалася ў падвале ад немцаў. Прыгадваючы, расказвала нам, як паўзла па бульбяным полі і двое сутак не магла вярнуцца дадому, каб не наклікаць катаў на сям'ю.
Сяргей Георгіевіч Панізнік толькі што ўзначальваў участковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Паташнянскага ўчастка для галасавання №20 і не ў першы раз. У склад яе зараз трапіў ад ветэранскай арганізацыі. І не дзіўна, бо нядаўна адзначыў 65. Гэта шмат, ці не надта?
Сёлетнія 20-годдзе РУП "Белпошта" і Сусветны дзень пошты раённы вузел сувязі сустракае з добрым настроем. І на гэта маюцца важкія прычыны. З мінімальнымі стратамі завершана клопатная справа аптымізацыі, якая распачалася ў 2010 годзе. Па выніках вытворча-гаспадарчай дзейнасці ў І паўгоддзі 2015-га ў абласным спаборніцтве сярод калектываў вузлоў паштовай сувязі Міёрскі РВПС атрымаў перамогу. Першае месца прывезлі і з абласных спартыўных спаборніцтваў. У чым сакрэт поспеху?
Вось і надышло Раісе Уладзіміраўне Шульга 75. Нібы непрыкметна, але імкліва бяжыць час. Настаў, як кажуць, паважаны ўзрост, калі нібыта можна пажыць для сябе. Толькі што гэта азначае для жанчыны, якая засталася адна ў даволі вялікай уласнай хаце на ціхай вулачцы райцэнтра?
Пачатак кастрычніка, а сёлетні — асабліва, для Лідзіі Міхайлаўны Пальчэх напоўнены хвалюючымі асабістымі і прафесійнымі датамі, у тым ліку юбілейнымі. 7-га яна адзначае 75-годдзе, з чым яе сардэчна віншуем, 9-га — Сусветны дзень пошты. Да гэтага ж часу прымеркавана 20-годдзе Белпошты. Вось колькі падстаў нагадаць мінулае для былога начальніка раённага вузла паштовай сувязі.
з невялікай вёсачкі Навінцы, што ў Мікалаёўскім сельсавеце, пазнаёміліся ў маі мінулага года. Гэты цікавы і неардынарны чалавек здзіўляе сваім жыццялюбствам, шырокім кругаглядам, заўзятай праца-вітасцю і сапраўднай адданасцю справе.
З Паўлам Уладзіміравічам Лагуном з невялікай вёсачкі Навінцы, што ў Мікалаёўскім сельсавеце, пазнаёміліся ў маі мінулага года. Гэты цікавы і неардынарны чалавек здзіўляе сваім жыццялюбствам, шырокім кругаглядам, заўзятай працавітасцю і сапраўднай адданасцю справе.
Кніга ганаровых юбіляраў Міёршчыны папоўнілася новымі імёнамі. 1 верасня свае подпісы ў ёй паставілі Іван Андрэевіч і Арыядна Уладзіміраўна Пашкоўскія з вёскі Цілеўцы. У першы дзень сёлетняй восені яны адзначылі 60-ю гадавіну сумеснага жыцця.