Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
У перадапошнюю кастрычніцкую пятніцу мясцовыя культработнікі ўрачыста адзначылі свой прафесійны дзень, які прыпадае на другую нядзелю месяца. Святкаванне адклалі, бо ішлі датэрміновыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і набліжаўся асноўны гарачы дзень важнай палітычнай падзеі, да якой спецыялісты культурнага рэчышча дасканала рыхтавалі не толькі забаўляльныя праграмы, але і ўдзельнічалі ва ўчастковых камісіях. Ды перанос настрою не азмрочыў. Свята адчувалася, бо скрозь гучалі віншаванні. Са сцэны іх адрасавала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Кубарка. Яна і прааналізавала вынікі работы культработнікаў за сёлетні год.
З задавальненнем чытаў у газеце, што сярод намінантаў, вылучаных на атрыманне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016г.г.,—дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, фалькларыст і этнограф Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Гэта самы вядомы харавы калектыў Беларусі, які стварыў і выпеставаў наш зямляк, ураджэнец вёскі Новы Пагост Генадзь Іванавіч Цітовіч. Ён пакінуў спадчыну, блізкую і дарагую многім беларусам: запісаў больш за тры тысячы беларускіх песняў, ажыццявіў мноства фальклорных экспедыцый, ахапіўшы імі ўсе этнаграфічныя раёны, склаў шэраг зборнікаў. Напрыклад, "Песні беларускага народа", "Песні шчасця" і інш.
У самым цэнтры Пскоўскай вобласці, за 120 кіламетраў ад Пскова, на невысокіх пагорках, акружаных сасоннікам,— пасёлак Пушкінскія Горы. Некалі гэтае месца называлі Святыя Горы, што абумоўлена тамашнім знаходжаннем Свята-Успенскага манастыра, заснаванага ў 1569 годзе па загадзе цара Івана Грознага.
калектывамі радуе нас адносна нядаўна, бо ўтварыўся ў 2009-м,
а ўпершыню на раённай
пляцоўцы выступіў ў сакавіку
2010-га ў аглядзе мастацкай самадейнасці. Адразу праявіў сябе таленавітым, выбітным, майстравым, і неўзабаве ўзнікла задума: ці не абараніць калектыву званне народнага? І вось 29 снежня
(выдатны пераднавагодні
падарунак) "Азярніцы"
сталі народным гуртом.
У складзе замацавалася 20
пастаяльцаў з таленавітым
кіраўніком Сяргеем
Аляксеевым.
Вакальна-харэаграфічны гурт "Азярніцы" ў параўнанні з іншымі аматарскімі калектывамі радуе нас адносна нядаўна, бо ўтварыўся ў 2009-м, а ўпершыню на раённай пляцоўцы выступіў ў сакавіку 2010-га ў аглядзе мастацкай самадейнасці. Адразу праявіў сябе таленавітым, выбітным, майстравым, і неўзабаве ўзнікла задума: ці не абараніць калектыву званне народнага? І вось 29 снежня (выдатны пераднавагодні падарунак) "Азярніцы" сталі народным гуртом. У складзе замацавалася 20 пастаяльцаў з таленавітым кіраўніком Сяргеем Аляксеевым.
Крэатыўнасцю, знаходлівасцю і адданасцю справе вызначаюцца супрацоўнікі Чапукоўскага СДК. Ставяць мэту прывабіць ва ўстанову культуры як мага больш наведвальнікаў і прадуманымі крокамі ідуць да яе дасягнення. Пагадзіцеся, што ва ўмовах сур'ёзнай канкурэнцыі са спакуслівым Інтэрнэтам, які без лішку паглынае вольны час, гэта даволі няпроста. Дапамагаюць культработнікам творчы падыход, захопленасць і асабістае імкненне да выніку.
Мясцовыя бібліятэкары, як заўжды, малайцы. Не толькі забяспечваюць нас цікавымі выданнямі, але і ладзяць слаўныя мерапрыемствы. Нават у сваё прафесійнае свята стварылі адпачынак чытачам, прапаноўваючы бясплатныя друк, ксеракапіраванне, інтэрнэт, друкаванкі з камерцыйнага фонду. У дадатак—чай і кава з ласункамі. У аўторак, 15 верасня, тут адчыніла дзверы кніжная кавярня, куды міярчане не праміналі зазірнуць. І перш за ўсё, каб павіншаваць паважаных культработнікаў са святам.
прадставіць творчая сям'я Філіпавых. Яны ўжо гатовы да "бою". Будуць браць п'едэстал перамогі сваёй харызмай, майстэрствам выканання і, канечне ж, адзінствам музычнага таленту.
Заўтра на фестывалі нацыянальных культур рускую дыяспару прадставіць творчая сям'я Філіпавых. Яны ўжо гатовы да "бою". Будуць браць п'едэстал перамогі сваёй харызмай, майстэрствам выканання і, канечне ж, адзінствам музычнага таленту.
Хто не чуў з раённай сцэны зычнае сапрана Дзіны Юдзіцкай? Напэўна, няма такіх. На сёлетнім фестывалі яна прадставіць нашу мясцовасць рускай культурай: выканае песню з рэпертуару Людмілы Мікалаевай "За ваколіцай". Агульнаму ўражанню паспрыяе і падтанцоўка.
быт,—заўважае дырэктар раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Аксана Лагунёнак.—Нават для
масла рабілі акуратныя формачкі. А каб вышыць пакрывала на сцяну, трэба было працаваць усю зіму.
Па музейных экспанатах, сабраных на Міёршчыне, чытаецца яе мінулае, дзе важнае месца адводзілася народным рамёствам, цікавасць да якіх з гадамі толькі ўзрастае. Спынімся на некаторых.
Ці маглі падумаць нашы прабабулі, калі пралі доўгімі зімовымі вечарамі ніткі ці вышывалі ўзоры на пакрывалах, што пройдзе шмат-шмат год, а створаныя імі ручнікі, абрусы і іншыя рэчы хатняга ўжытку па-ранейшаму будуць каштоўнымі. Толькі ўжо не ў практычна-бытавым плане, а як элемент нацыянальнай культуры. Тое ж можна сказаць і пра ганчарныя, і сплеценыя з лазы, і выдабленыя з дрэва вырабы, чыё з'яўленне было ў першую чаргу абумоўлена бытавымі патрэбамі, да якіх далучалася імкненне да прыгажосці.—Хоць беларусы ў матэрыяльным плане жылі вельмі сціпла, аднак стараліся ўпрыгожваць свой быт,—заўважае дырэктар раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Аксана Лагунёнак.—Нават для масла рабілі акуратныя формачкі. А каб вышыць пакрывала на сцяну, трэба было працаваць усю зіму. Па музейных экспанатах, сабраных на Міёршчыне, чытаецца яе мінулае, дзе важнае месца адводзілася народным рамёствам, цікавасць да якіх з гадамі толькі ўзрастае. Спынімся на некаторых.