Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
У Беларусі ніколі не забываліся на Яна Райніса (11.9.1865—12.9.1929), вядомага латышскага паэта і перакладчыка, драматурга, філосафа і грамадскага дзеяча.
18 жніўня наш край страціў таленавітага чалавека, творцу не па прафесіі, а прызванні (гэта нашмат даражэй), любімага і любячага мужа, тату, дзядулю, прадзядулю Браніслава Мараза. Незвычайна шчыры, бадзёры чалавек, здавалася, ён на ўсе перашкоды і немачы знаходзіў адказ пералівістым смехам.
Когда ты ещё ребёнок — всё вокруг интересно и весело. Позже ты взрослеешь и задумываешься над тем, что того, что имеешь, может не быть у кого-то ещё. И это не только материальные блага, но и природа. Мы любуемся ею с детства, но понимание того, что к ней нужно относиться бережно и уважительно, приходит только с годами. Мама всегда говорила мне: "Не рви цветок, потому что он живой, не убивай жука или бабочку — они тоже хотят жить". Над её словами я задумалась гораздо позже, когда шла домой из школы. Подумала—какое прекрасное название у моей деревни — Заборье! Это значит, что раскинулась она за бором, в котором растут вековые сосны и ели, а молоденькие берёзки соседствуют со старыми.
Навагоднія байкі звычайна вельмі добра запамінаюцца. Вось і я перад святочным застоллем нагадваю даўнюю, яшчэ брэжнеўскіх часін, гісторыю, якая адбылася, на шчасце, не са мной. Вось яна.
Навагоднія байкі звычайна вельмі добра запамінаюцца. Вось і я перад святочным застоллем нагадваю даўнюю, яшчэ брэжнеўскіх часін, гісторыю, якая адбылася, на шчасце, не са мной. Вось яна.
16 снежня ў нашай рэдакцыі было шматлюдна. Сюды завіталі пісьменнікі Міёрскага краю, актыўныя аўтары "Ручайка". За кубачкам гарбаты яны дзяліліся новымі здабыткамі сваёй творчасці, уласнымі дасягненнямі. осцем у паэтаў быў не зусім і госць — Міледзій Мікалаевіч Кукуць. Справа ў тым, што ён — ураджэнец вёсачкі Усаўцы нашага раёна, са школьнай пары жыве ў Шаркаўшчыне, па спецыяльнасці — інжынер, з 2006-га сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. За аповесць "На сёмым небе" сёлета ўшанаваны дыпломам ІІ ступені ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы літаратурны твор года. Аўтар кніг "Адзін дзень і ўсё жыццё", "Сялянскі лёс", "Чысціня душы", "На сёмым небе".
Фонд цэнтральнай раённай бібліятэкі папоўніўся ўнікальнымі выданнямі — першымі пяццю ўзноўленымі тамамі з поўнага збору прац беларускага першадрукара. 12 лістапада ў Полацкім дзяржаўным універсітэце прайшла прэзентацыя і перадача факсімільных кніг у фонды бібліятэк Віцебшчыны. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, спецыялісты і кіраўнікі цэнтральных устаноў вобласці. Міёршчыну прадстаўлялі дырэктар ЦБС Ала Аляксееўна Скавародка і загадчыцца аддзела меркетынгу Таццяна Міхайлаўна Цыцыліна.
9 кастрычніка ў мемарыяльнай зале Саюза пісьменнікаў Беларусі сабраліся маладыя паэты, празаікі, публіцысты — пераможцы літаратурнага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі і Перамогі над фашысцкай Германіяй. Гэты конкурс доўжыўся год. Пачынаў з агульнагарадскога і перарос у рэспубліканскі. У ім прынялі ўдзел 603 літаратары з 1786-ю творамі, сярод якіх вершы, апавяданні, нарысы, эсэ, замалёўкі і нават п'есы.