Дзень маці — свята, калі мы з цеплынёй і ўдзячнасцю звяртаемся да тых, хто з гонарам носіць гэта самае высокае ў свеце званне. Асаблівую павагу і пашану выклікаюць жанчыны, якія не толькі паспяхова выхоўваюць уласных дзяцей, але і прынялі ў свае сем'і сірот.
Асенні вечар. Наваколле ахінуў змрок. На ўтульнай цёплай кухні сям'я за чаяпіццем. На руках у таты паўтарагадовыя дачушкі-блізняткі Надзя і Каця. Убачылі на стале ўпакоўку з зефірам і ўжо цягнуць свае маленькія ручкі. Маці дастае ласунак, дзеліць напалову і дае дзяўчынкам...
Дом Юрыя і Таццяны Пазік па вуліцы Юбілейнай у аграгарадку Язна знайсці нескладана — вялікі і светлы, ён адразу трапляе на вочы. Бачна — тут жыве вялікая сям'я. Вароты гасцінна адчынены, а на парозе сустракае гаспадыня Таццяна Аляксандраўна з двухгадовай дачушкай Дзіянай на руках. Дзяўчынка, такая ж усмешлівая як і маці, з цікавасцю назірае за незнаёмымі дарослымі, расказвае нешта гасцям на сваёй дзіцячай мове.
Вёска Вісяты Новапагосцкага сельсавета знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Міёр на мяжы з Браслаўскім раёнам. Тутэйшая мясцовасць узгорыста-градзістая, парослая хмызняком і лесам, месцамі багністая. Побач — невялікае возера, багатае на рыбу. Максімальная яго глыбіня—14,5 м, даўжыня берагавой лініі 4,1 км. У вадаём упадае 5 ручаёў і 2 каналы, ён злучаны з меліярацыйнай сеткай каналаў і большым возерам Укля.
Заходжу ва ўтульную кватэру Алёны і Яўгена Плехтан. Прыемныя, далікатныя, гаваркія — маладыя людзі гатовы да размовы. Але мне не да інтэрв'ю, бо ў крэсле заўважаю маленькага дзелавітага гаспадара, які крыху саромеецца прысутнасці незнаёмай цёці, ды падтрымлівае ветлівасць і немнагаслоўна адказвае на пытанні. Прадстаўляецца Арцёмам і ўказвае на свае чатыры гады. — Пачакайце, хутка асвоіцца, гэта на першы погляд ён у нас спакойны, а насамрэч — жвавы, эмацыянальны і вельмі актыўны, — прызнаюцца бацькі.
Вікторыя і Сяргей Сасноўскія стварылі сям'ю ў Дзень закаханых. Спачатку вяселле планавалі на 7 лютага, а потым падумалі і вырашылі два святы спраўляць у адзін дзень. Наогул, Вікторыя хацела выходзіць замуж летам, але пагадзілася з мужам, які жадаў ажаніцца зімой.
Калі спытаць, што важней за ўсё на свеце, не памыляцца тыя, хто адкажа — сям'я. Я лічу так, прычым не адзіная, аналагічна мяркуе і новая сям'я міярчан Вольгі і Яўгена Лукоўскіх.
"І жылі яны доўга і шчасліва..." — гэтымі словамі заканчваюцца казкі, у якіх распавядаецца пра няпросты шлях герояў да свайго кахання і сумеснай будучыні. Падрабязна і вобразна апісваюцца сустрэча, перашкоды, што ствараюць закаханым злыя сілы, і мужнасць, з якой усе цяжкасці пераадольваюцца. Нарэшце два лёсы аб'ядноўваюцца ў адзін і... А што далей? Як будаваць сумеснае жыццё, каб яно было доўгім і шчаслівым?
Марш Мендэльсона, букеты кветак, воклічы "Горка!", прыемнае хваляванне і слёзы радасці. І гэта роўна праз 50 гадоў, як была дадзена ўзаемная клятва вернасці. 27 лютага ў аддзеле загса Міёрскага райвыканкама прайшла ўрачыстая рэгістрацыя юбілейнага шлюбу міярчан Івана Пятровіча і Марыі Люцыянаўны Калкоўскіх.