На нераўнадушных трымаецца зямля. Толькі такія прагнуць дасканаласці, захапляюцца і стараюцца несці ў шырокі свет свае адкрыцці і дасягненні. Філолаг з СШ №3 Ларыса Лапкоўская з цяперашнім 10 "Б" актыўна скараюць міжнародны п'едэстал яшчэ з 2011-га. Школа ўваходзіць у асацыяцыю ЮНЕСКА, яго прадстаўнікі прыязджаюць да вучняў, ажыццяўляюць сумесныя творчыя праекты. Ініцыятар такога супрацоўніцтва — Ларыса Лапкоўская.
Калі завяршаўся кастрычнік і набліжаўся час канікул, актавая зала ўсё яшчэ горача сустракала аматараў забаўляльных мерапрыемстваў. Гэта вучні пачатковых класаў разам з актыўнымі піянерамі дружыны імя Г.І. Цітовіча віншавалі другакласнікаў. Што за нагода? Самая лепшая: сем вучняў сталі акцябратамі.
Першыя месяцы навучальнага года былі насычаныя рознымі мерапрыемствамі, арганізаванымі Міёрскім раённым Цэнтрам дзяцей і моладзі сумесна з раённым саветам ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", якія праходзілі ў рамках святкавання 25-годдзя БРПА.
Папоўніліся рады акцябрат Язненскай СШ. У мерапрыемстве
ўдзельнічалі вучні другіх і сёмых класаў. Другакласнікі падарож-
нічалі па праменях "зорачкі". Яны пабывалі на сузор'і Радзіма, Экалагічным, Гаспадарчым, Інтэлектуальным, Дружным. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, для іх гучалі вершы і песні пра Радзіму, школу і сяброўства.
Папоўніліся рады акцябрат Язненскай СШ. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні другіх і сёмых класаў. Другакласнікі падарожнічалі па праменях "зорачкі". Яны пабывалі на сузор'і Радзіма, Экалагічным, Гаспадарчым, Інтэлектуальным, Дружным. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, для іх гучалі вершы і песні пра Радзіму, школу і сяброўства.
14 кастрычніка ў Язненскай СШ для самых дарагіх людзей — матуль — прайшло традыцыйнае святочнае мерапрыемства. Праграма "Сэрца для маці" сабрала поўную актавую залу. Вялі ўрачыстасць сямікласнікі Ілля Кавалеўскі і Анастасія Козырава, а галоўнымі вуступоўцамі з'яўляліся вучні 2-7 класаў. Дзеці чыталі душэўныя вершы, спявалі песні, сярэдняе звяно паказвала міні-сцэнкі са школьнага жыцця "У двары", "Дамашняе сачыненне" і іншыя. Юныя артысты з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах "Імя мамы", "Камплімент для маці", у гульнях "Венікабол", "Смецім-прыбіраем". Для мам правялі гульню "Самая-самая".
Са слоў Валянціны Рудзёнак, педагога-арганізатара Цэнтра дзяцей і моладзі ў сёлетнім каляндарным годзе на школьную сістэму раёна даведзены план у 25 тон макулатуры, прыкладна па 11 кг на чалавека. Агульная лічба размяркоўваецца па колькасці вучняў. Так, самай вялікай СШ №3 трэба сабраць 6294 кг, а Слабадской—418.
чакае любімая работа. Такое пачуццё, на жаль, адчувае не кожны, але яно важнае, бо на рабоце мы праводзім большую свядомую частку жыцця. Таму заўсёды з павагай стаўлюся да людзей захопленых сваёй справай, бо менавіта такія насычаюць калектыў новымі ідэямі, прыносяць перамогі, прапануюць ініцыятывы. Прычына вядомая—прафесія ім па душы, а значыць, імкнуцца быць у ёй карыснымі і заканамерна маюць поспех. Таццяна Дзямешка—адна з такіх, яе цешаць дзеткі, сшыткі, Новапагосцкая школка, урокі, гурткі,
сцэнарыі. Яна дыхае гэтым.
Думаю, не сакрэт для кожнага, што вялікае шчасце—прачынацца ранкам у цудоўным настроі, бо чакае любімая работа. Такое пачуццё, на жаль, адчувае не кожны, але яно важнае, бо на рабоце мы праводзім большую свядомую частку жыцця. Таму заўсёды з павагай стаўлюся да людзей захопленых сваёй справай, бо менавіта такія насычаюць калектыў новымі ідэямі, прыносяць перамогі, прапануюць ініцыятывы. Прычына вядомая—прафесія ім па душы, а значыць, імкнуцца быць у ёй карыснымі і заканамерна маюць поспех. Таццяна Дзямешка — адна з такіх, яе цешаць дзеткі, сшыткі, Новапагосцкая школка, урокі, гурткі, сцэнарыі. Яна дыхае гэтым.
Рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА). Дэлегаты 10 рэспубліканскага злёту ў піянерскім лагеры "Зубраня" прынялі статут БРПА, тым самым паклалі пачатак развіццю актыўнага дзіцячага руху на Беларусі. Сёлета арганізацыя адзначыла 25 год і без прыхарошвання трэба адзначыць, што яна самая шматлікая і моцная ў краіне, яднае тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак.
25 год піянерыі
Менавіта 13 верасня 1990 года нарадзілася Беларуская Рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА). Дэлегаты 10 рэспубліканскага злёту ў піянерскім лагеры "Зубраня" прынялі статут БРПА, тым самым паклалі пачатак развіццю актыўнага дзіцячага руху на Беларусі. Сёлета арганізацыя адзначыла 25 год і без прыхарошвання трэба адзначыць, што яна самая шматлікая і моцная ў краіне, яднае тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак.
Перад святам "Жураўлі і журавіны" ў адукацыйных установах раёна прайшоў экалагічны тыдзень. Урокі пра мясцовае багацце—Ельню—у СШ №3 за папярэднія гады сталі традыцыйнымі. Інтэграваную гадзіну англійскай мовы і біялогіі за «круглым сталом» ў выпускнікоў правялі прадметнікі Галіна Урбановіч, Таццяна Крук і Аляксандр Яноўскі. Выступалі прадстаўнікі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня" і, вядома ж, самі вучні.