Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
Для дзіцяці грошы — вялікі ключык, якія адкрывае дзверы ў свет, дзе здзяйсняюцца ўсе жаданні. Да пэўнага ўзросту малышы не задумваюцца над тым, адкуль бацькі бяруць сродкі, таму не разумеюць, калі і як іх расходваць. Пра тое, што грошы можна зберагаць, наогул не ведаюць. Між тым, калі іх своечасова навучыць правільна размяркоўваць сродкі, у будучым ім будзе проста звяртацца з наяўнасцю.
Што трэба, каб распачаць сваю справу? Цікавая ідэя,
пэўная падрыхтоўка і першапачатковы капітал.
З апошнім, як правіла, праблематычна. Дзяржава
гатова дапамагчы вырашыць гэтае пытанне
асобам, якія афіцыйна зарэгістраваны
ў якасці беспрацоўных.
Што трэба, каб распачаць сваю справу? Цікавая ідэя, пэўная падрыхтоўка і першапачатковы капітал. З апошнім, як правіла, праблематычна. Дзяржава гатова дапамагчы вырашыць гэтае пытанне асобам, якія афіцыйна зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных.
Раённы экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" немагчымы без цудоўных восеньскіх ягад. Не выпадкова на працягу дня госці свята і жыхары горада пастаянна наведваліся да палаткі магазіна "Родны кут", куды было завезена 300 кілаграмаў журавін і 70 кг брусніц.
З пачатку года сёлета адбыліся два раённыя суботнікі: 28 лютага і 20 чэрвеня. У выніку іх суб'ектамі гаспадарання зароблена 350,4 мільёна рублёў. Выкарыстаны ўсе.
50 мільёнаў затрачана на ўзнаўленчыя работы ў Міёрскім касцёле, 10 мільёнаў—на рамонт храма ў Язне.
На 18,5 мільёна набыта прадметаў інтэр'еру для Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду.
З пачатку года сёлета адбыліся два раённыя суботнікі: 28 лютага і 20 чэрвеня. У выніку іх суб'ектамі гаспадарання зароблена 350,4 мільёна рублёў. Выкарыстаны ўсе.50 мільёнаў затрачана на ўзнаўленчыя работы ў Міёрскім касцёле, 10 мільёнаў—на рамонт храма ў Язне. На 18,5 мільёна набыта прадметаў інтэр'еру для Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду.
Больш за 200 беларускіх ведамстваў сёння абменьваюцца электроннымі дакументамі. У адпаведнасці з Указам № 157 такі пераход у дзяржаўных органах і арганізацыях павінен завяршыцца да канца бягучага года.
З 11 красавіка 2014 года ўступіла ў дзеянне новая рэдакцыя Правіл карыстання газам у быце (далей — Правіл), зацверджаная пастановай Савета Міністраў ад 24.12.2013 г. №1136. Яна, у прыватнасці, патрабуе...
На падставе аналізу функцыянавання ў мінулым асенне-зімовым перыядзе сістэм цеплазабеспячэння і цеплавых сетак, а таксама парадпісанняў Дзяржэнерганагляду, спажыўцы цеплавой энергіі павінны распрацаваць мерапрыемствы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона 2015-2016 гадоў. Абавязкова трэба ўлічыць усе негатыўныя моманты, каб правільна скласці для зацвярджэння ў выканкаме графікі адключэння на час правядзення рамонту, наладкі і выпрабаванняў. Для кантролю за ходам падрыхтоўкі цеплавой гаспадаркі ствараюцца камісіі.
КУП "Віцебскмеліяводгас" у снежні 2014 года выдала загад №217 "Аб развіцці платных паслуг насельніцтву і павелічэнні іх аб'ёму". Гэтым дакументам прадугледжаны пералік такіх паслуг, вызначаны адказныя за прыём заявак і арганізацыю самога працэсу. Прадугледжваецца, што меліярацыйныя арганізацыі за адпаведную аплату могуць прадастаўляць насельніцтву тэхніку для правядзення сельскагаспадарчых і будаўнічых работ, перавозкі сельгаспрадукцыі, дроў і іншага паліва, дастаўкі грузаў, выконваць розныя заказы.
Кожны дбайны гаспадар стараецца своечасова зрабіць рамонт ва ўласнай кватэры, нярэдка з выкарыстаннем дарагіх матэрыялаў. А тым часам на лесвічных пляцоўках у некаторых дамах сцены падрапаныя, размаляваныя, з надпісамі, нярэдка непрыстойнага зместу, сыплецца тынкоўка…